Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

І ўрач, і выхавацель

im63Кожны з нас па-рознаму ступае на свой прафесійны шлях. А вось Марыю Зябко абраць прафесію ўрача-педыятра падштурхнуў вобраз добрага доктара Айбаліта з вядомага верша Карнея Чукоўскага.

Мэтанакіравана ішла Марыя да здзяйснення сваёй мары. Закончыла Віцебскі ліцэй, дзе хімію і біялогію вывучала на павышанным узроўні. Безумоўна, гэтыя грунтоўныя веды дапамаглі ёй стаць студэнткай Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Вучоба дзяўчыне давалася лёгка, і яна з цікавасцю акунулася ў загадкавы свет чалавечага арганізма. Неяк вельмі хутка заканчваецца складанае і адначасова вясёлае студэнцкае жыццё. Не паспееш азірнуцца, а ўжо трымаеш адказ перад дзяржаўнай камісіяй на выпускных экзаменах. Але часам нават дзяржэкзамены не выклікаюць у студэнтаў столькі хваляванняў, колькі невядомае лёсавызначальнае размеркаванне.

Давялося панервавацца і Марыі. Спачатку яна трапіла ў спіс шчасліўцаў, якія заставаліся ў Віцебску. Але лёс распарадзіўся інакш: яе накіравалі на Браслаўшчыну.

Сур’ёзная, адказная Марыя не надта наракала на такія абставіны і выправілася ў “разведку”. У адзеле кадраў раённай бальніцы маладому спецыялісту прапанавалі работу ў Друйскім дзіцячым доме. Безумоўна, гэта крыху не тое, пра што марыла дзяўчына, але наяўнасць жылля адыграла сваю ролю. І ў жніўні мінулага года ўрач-педыятар М. Зябко прыступіла да сваіх прафесійных абавязкаў.

— Спачатку было складана, — кажа Марыя Пятроўна, — новая мясцовасць, невядомыя людзі. Ды і ўклад жыцця жыхароў западнай часткі Беларусі значна адрозніваецца ад маёй радзімы ў Чашніцкім раёне.

Вельмі важна для любога спецыяліста ўліцца ў калектыў, адчуць падтрымку адміністрацыі і калег. М. Зябко ў гэтым плане вельмі пашанцавала, бо сустрэлі яе добразычліва і па-сяброўску. І малады ўрач з энтузіязмам узялася за справу і за ўладкаванне свайго быту.

Трэба адзначыць, што жыллё, якое выдзеліла адміністрацыя ўстановы, сапраўды камфортнае — светлы, утульны пакой, побач сучасна абсталяваная кухня і душавая. Да таго ж усё гэта знаходзіцца ў адным з будынкаў дзіцячага дома, таму дарога на работу займае літаральна некалькі хвілін.

Немалаважны і той факт, што педагагічны калектыў установы даволі малады.

Задаволена М. Зябко і сваімі прафесійнымі ўладаннямі — медыцынскім блокам. Нядаўна тут зрабілі рамонт, таму кабінет, працэдурныя і палаты пакідаюць толькі станоўчыя ўражанні.

Але галоўнае, падкрэслівае Марыя Пятроўна, трэба было наладзіць даверлівыя ўзаемаадносіны з дзецьмі. Безумоўна, вельмі складана падабраць ключык да часам счарствелага сэрца пакрыўджанага лёсам падлетка, разгледзець за яго яршыстасцю і задзірыстасцю станоўчыя рысы.

Аднак чулы, спагадлівы малады ўрач даволі хутка заваявала давер і павагу сярод выхаванцаў дзіцячага дома. З уважлівасцю ставяцца яны да яе медыцынскіх рэкамендацый, без капрызаў прымаюць патрэбныя лекі.

Безумоўна, рабіць першыя самастойныя крокі на прафесійнай дарозе вельмі складана, і часам без падказкі вопытных калег не абысціся. З удзячнасцю прыгадвае малады спецыяліст сваіх настаўнікаў — загадчыка Друйскай амбулаторыяі Ларысу Лукян і раённага ўрача-педыятра Тамару Варанецкую.

Са шчымлівым болем слухае Марыя Пятроўна сумныя споведзі невялікага жыцця сваіх падапечных. З пяшчотай супакойвае і павучае іх, дае слушныя парады, намагаецца растапіць ільдзінку ў дзіцячых душах.

Шмат увагі М. Зябко надае і прафілактычнай рабоце з выхаванцамі. Як адзначыў дырэктар установы Віталь Піваровіч, яна грунтоўна падыходзіць да падрыхтоўкі кожнага мерапрыемства, якое абавязкова суправаджаецца мультымедыйнай прызентацыяй або цікавым фільмам.

Вось і атрымліваецца, што, акрамя абавязкаў ўрача-педыятра, Марыі Пятроўне даводзіцца яшчэ быць і псіхолагам, і выхавацелям.

А ў вольны час яна з вялікім задавальненнем бярэ ў рукі рознакаляровыя ніткі і вышывае крыжыкам цудоўныя карціны.

На будучыню М. Зубко вялікіх планаў пакуль не будуе.

— Жыццё пакажа, — разважае яна.

А я слухаю гэтую прыгожую разумную дзяўчыну і думаю, як пашанцавала абяздоленым дзеткам мець побач такога добрага ўрача і чалавека.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

Источник: http://www.braslav-star.by/2015/06/i-ўrach-i-vyxavacel/

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).