Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Акушэрка радзільнага аддзялення раённай бальніцы Рэгіна Янчэўская

084

Усе прафесіі патрэбныя і цікавыя, прыносяць карысць людзям. Але ўсё ж такі ёсць больш важныя. Сярод іх і прафесія акушэркі. Сапраўды, няўжо гэта не дзіва, калі з тваёй дапамогай на свет з’яўляецца новы чалавек. Амаль 15 гадоў да такога цуда мае непасрэднае дачыненне і акушэрка радзільнага аддзялення раённай бальніцы Рэгіна Янчэўская.

Стаць медыцынскім работнікам дзяўчына вырашыла яшчэ падчас вучобы, таму пасля заканчэння Відзаўскай школы, не раздумваючы, паступіла ў Полацкае медвучылішча. На практыкцы ёй давялося ўбачыць роды, уражанні, якія яны выклікалі, былі моцнымі, супярэчлівымі і незабыўнымі: і жах, і хваляванне, і здзіўленне. Гэты выпадак і падштурхнуў Рэгіну стаць акушэркай. —

Безумоўна, — кажа Р. Янчэўская, — за столькі гадоў было ўсякае. Даводзілася прымаць роды па 8 гадзін, здараліся і складаныя сітуацыі. Але першы крык дзіцяці і шчаслівыя вочы маці дапамагаюць забыць і пра бяссоныя ночы, і пра напружаную працу, і пра хваляванні.

Акушэрцы давераны адразу два жыцці. І гэта неймаверны цяжар і вялікая адказнасць — сачыць за станам парадзіхі і маленькага чалавечка. Важна мець трывалыя медыцынскія веды, умець хутка прымаць правільныя рашэнні ў экстрэмальных абставінах і абавязкова быць добразычлівым і спагадлівым. З кожнай пацыенткай, адзначае Р. Янчэўская, важна наладзіць кантакт, каб у табе бачылі не проста медыцынскага работніка, а добрага дарадцу і блізкага чалавека.

А яшчэ, упэўнена суразмоўца, прафесія акушэркі прыносіць вялікую радасць. І за гады працы яна ніколькі не прытупляецца, бо да нараджэння новага чалавека немагчыма адносіцца як да нечага звычайнага.

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара

Источник

 

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).