Russian Belarusian English

Приёмное отделение
+375 2153 62203

Регистратура поликлиники
+375 2153 62856, 62857

Детская регистратура поликлиники
+375 2153 64825

Приемная главного врача/факс
+375 2153 64819

E-mail: braslcrb@braslav-region.by

Russian Belarusian English

Вера і Яўген Паўкшта з адной прафесіяй на дваіх

107Зразумела, лепш не ведаць ніякіх праблем са здароўем. Але часам здараюцца выпадкі, калі дапамога медыкаў патрэбна неадкладна. Тады мы дрыжачай рукой набіраем нумар службы хуткай медыцынскай дапамогі і блытана, з надрывам у голасе выклікаем урача. Пры гэтым вельмі абураемся, калі на другім канцы тэлефоннага проваду спакойна просяць адказаць на некалькі пытанняў.

— І гэта асноўная памылка, — кажа фельчар па прыёме вызаваў службы хуткай дапамогі ЦРБ Яўген Паўкшта, — бо нервовая мова, адступленні і выкрыкванні значна зацягваюць час і могуць негатыўна паўплываць на стан хворага ці пацярпелага. Вось ужо амаль шэсць гадоў малады браслаўчанін падчас свайго дзяжурства каардынуе работу службы. Яму даводзіцца размяркоўваць вызавы па неадкладнасці, рашаць, куды адправіць брыгаду ў першую чаргу, кансультаваць пацыентаў па тэлефоне, супакойваць іх, знаходзіць патрэбныя словы. Таму заўсёды трэба быць сабраным, разважлівым, не паддавацца на правакацыі, бо часам здараюцца зусім недарэчныя тэлефонныя званкі.

Так, у хуткую дапамогу могуць патэлефанаваць, каб даведацца пра час сутак, спытаць нумар газавай службы, папрасіць выратаваць сабаку. А менавіта ў гэтую хвіліну не можа дазваніцца чалавек, якому сапраўды патрэбна дапамога. І ў такіх выпадках дыспетчару трэба заставацца спакойным і стрыманым.

Не па чутках ведае складаную працу мужа Вера Паўкшта. Прыгожая маладая жанчына разам з Яўгенам не толькі падтрымлівае цяпло свайго сямейнага ачага, але і працуе ў той жа службе. На працягу пяці гадоў яна, фельчар хуткай медыцынскай дапамогі Відзаўскай участковай бальніцы, выязджае па першым званку, каб дапамагчы пацыенту.

— За час працы, — адзначае медык, — здараліся розныя выпадкі. Даводзілася і роды прымаць у хаце, і ратаваць жанчыну, якую змяя ўкусіла, выязджаць на аварыі. Наша работа заўсёды суправаджаецца хваляваннем. Калі едзеш на выклік, ніколі дакладна не ведаеш, з чым давядзецца сутыкнуцца. Але ўжо на месцы спрацоўвае ўнутраны рэзерв, мозг хутка пачынае ацэньваць сітуацыю, а рукі — працаваць.

Напружаны графік Яўгена і Веры ў большасці не супадае, таму пабыць разам ім даводзіцца ўсяго некалькі дзён на тыдзень. Тым не менш абаяльныя медыкі ні на хвіліну не пашкадавалі, што абралі складаную, але такую высакародную прафесію.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Источник

Мы на карте

«горячая линия» УЗ «Браславская ЦРБ» +375 2153 64819
«горячая линия» ГУЗО Витебского облисполкома +375 212 224538
«горячая линия» Министерства здравоохранения РБ +375 17 3737080
экстренная психологическая помощь, круглосуточно +375 212 616060

Есть вопросы? Спрашивайте!


Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).